Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы прадстаўляе дакумент аб будаўніцтве Сабора Святой Жываначальнай Троіцы ў Лоеве
Да стварэння Сабора ў Лоеве дзейнічала невялікая драўляная Свята-Троіцкая царква. Калі яна прыйшла ў фізічную непрыгоднасць, ў выканкам Лоеўскага райсавета народных дэпутатаў паступіла просьба аб дазволе ўзвядзення новага будынку храма. 26 красавіка 1990 года Лоеўскі райвыканкам прыняў рашэнне №87 «Аб дазволе на будаўніцтва новага будынку царквы замест старага ў г. п. Лоеве» (Ф. 643. Воп. 1. Спр. 996. Арк. 30).
Турботамі настаяцеля храма айца Міхаіла Мандрыка і веруючых жыхароў Лоева ў 1990 годзе пачалося будаўніцтва новага будынку царквы. Па расказах мясцовых жыхароў, у ім прымалі ўдзел усе: ад малога да вялікага, хтосьці дапамагаў сваёй фізічнай працай, хтосьці аказваў дапамогу будаўнічымі матэрыяламі. У падзяку за руплівую працу ва славу святой Царквы ўсіх веруючых, якія папрацавалі на будаўніцтве Сабора Святой Жываначальнай Троіцы, благаславіў асабіста епіскап Гомельскі і Мозырскі Арыстарх у дзень асвятлення прастола храма (24 чэрвеня 1992 года).
![]() |
| 1. ЗДАРэч. Ф. 643. Воп. 1. Спр. 996. Арк. 30 |
![]() |
| 2. Сабор Святой Жываначальнай Троіцы ў Лоеве |

