Выставачны праект архіва «БССР. Дасягненне народнай гаспадаркі»
26 верасня 2025 г. на базе Інстытута Гісторыі Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі адбылася III Міжнародная навуковая канферэнцыя «Сельская гаспадарка Беларусі скрозь прызму навуковых даследаванняў». Навуковая праграма ўключыла 23 даклады, прадстаўленыя на пленарным пасяджэнні і ў ходзе работы трох секцый. Удзел у мерапрыемстве прынялі прадстаўнікі як Беларусі, так і Расіі.
Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў выступіў партнёрам гэтай канферэнцыі. У рамках навуковага мерапрыемства вядучы архівіст аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Мацвеева Вікторыя Мікалаеўна прадэманстравала ў выставачным праекце альбомы фотадакументаў дарэвалюцыйнага перыяду (калекцыя Н.С.Тагрына, В.М.Каляды), а таксама дасягненні ў народнай гаспадарцы.
Прапанаваныя матэрыялы выклікалі вялікую цікавасць ва ўдзельнікаў канферэнцыі.
![]() |
| 1. Праграма III Міжнароднай навуковай канферэнцыі г.Мінск, 26 верасня 2025 г. |
![]() |
| 2. Вядучы архівіст аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Мацвеева В.М. дэманструе альбомы фотадакументаў дарэвалюцыйнага перыяду (калекцыя Н.С. Тагрына, В.М. Каляды) г.Мінск, 26 верасня 2025 г. |
![]() |
| 3. Члены канферэнцыі разглядаюць альбомы фотадакументаў архіва «БССР. Дасягненне народнай гаспадаркі» г.Мінск, 26 верасня 2025 г. |
![]() |
| 4. Члены канферэнцыі разглядаюць альбомы фотадакументаў архіва «БССР. Дасягненне народнай гаспадаркі» г.Мінск, 26 верасня 2025 г. |
![]() |
| 5. Члены канферэнцыі разглядаюць альбомы фотадакументаў архіва «БССР. Дасягненне народнай гаспадаркі» г.Мінск, 26 верасня 2025 г. |




