Аб удзеле супрацоўнікаў установы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» ў ІІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Мсціслаўскі край: гісторыка-культурная спадчына рэгіёна. Да 890-годдзя заснавання Мсціслава»
На базе дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія г.Мсціслаўля» 25-26 верасня 2025 года праходзіць III Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Мсціслаўскі край: гісторыка-культурная спадчына рэгіёну. Да 890-годдзя заснавання Мсціслава».
У канферэнцыі ў фармаце анлайн прыняў удзел вядучы архівіст аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» Аляксандр Петухоў.
Падчас пасяджэння секцыі «Мсціслаўская зямля ў ХХ стагоддзі» ён прадставіў даклад на тэму: «Дзейнасць частак асобага прызначэння ў Мсціслаўскім павеце ў 1923 годзе».
Завочна прыняў удзел у канферэнцыі вядучы архівіст аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі Аляксей Швыроў.
![]() |
![]() |
| 1-2. Вядучы архівіст аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі Аляксандр Петухоў падчас канферэнцыі. |
![]() |
| 3. Вокладка праграмы канферэнцыі «Мсціслаўскі край: гісторыка-культурная спадчына рэгіёна. Да 890-годдзя заснавання Мсціслава». |


