Адкрыццё выставы, прысвечанай 120-годдзю з дня нараджэння Ветрава Івана Дзмітрыевіча

26 верасня 2025 г. ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь адбылося адкрыццё фотадакументальнай выставы, прысвечанай 120-годдзю з дня нараджэння Ветрава Івана Дзмітрыевічадзяржаўнага і партыйнага дзеяча, пракурора БССР, міністра юстыцыі БССР, заслужанага юрыста БССР, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны.

На выставе, падрыхтаванай Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ), прадстаўлены фотадакументальныя матэрыялы з асабістага фонду Ветрава І.Д., а таксама фондаў партызанскіх фарміраванняў Палескай вобласці, партыйных і дзяржаўных органаў. Гэта прадпісанне і пасведчанне ваенных саветаў Бранскага фронту і 3-й Ударнай арміі, разведсводкі камандзіраў партызанскіх атрадаў Палескай вобласці, загады пракурора БССР і міністра юстыцыі БССР, выпіскі з пратакола Вучонага савета і загаду па БДУ імя У.І.Леніна аб прызначэнні Ветрава І.Д. дацэнтам кафедры грамадзянскага права і працэсаў юрыдычнага факультэта, перапіска з сем’ям былых партызан і камсамольскім актывам, Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР аб прысваенні Ветраву I.Д. ганаровага звання «Заслужаны юрыст БССР», а таксама фатаграфіі з удзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны.

З выставай азнаёміліся работнікі цэнтральнага апарату Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Супрацоўнікі аддзела фондаў асабістага паходжання НАРБ распавялі пра склад дакументаў, прадстаўленых на выставе, адказалі на пытанні прысутных.

 

1. Фотадакументальная выстава, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння Ветрава І.Д.
2. Вядучы архівіст аддзела фондаў асабістага паходжання НАРБ Т.І.Брылёва знаёміць слухачоў з выставай
3. Супрацоўнікі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь азнаямляюцца з дакументамі, прадстаўленымі на выставе