Віртуальная выстава «Барташэвіч Анатоль Антонавіч. Заслужаны рацыяналізатар БССР», падрыхтаваная Занальным дзяржаўным архівам у г.Оршы

У рамках рэалізацыі віртуальнага праекта «Выбітныя людзі Беларусі» ўстанова «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы» прадстаўляе віртуальную выставу архіўных дакументаў «Барташэвіч Анатоль Антонавіч. Заслужаны рацыяналізатар БССР», прысвечаную ганароваму грамадзяніну г.Оршы, заслужанаму рацыяналізатару БССР, дэпутату Вярхоўнага Савета СССР, Лаўрэату Дзяржаўнай прэміі БССР.