Сустрэча з начальнікам штаба Лідскага аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь

25.09.2025 у рамках Адзінага дня бяспекі ў архіве прайшла тэматычная сустрэча з начальнікам штаба Лідскага аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь Рудзевічам Аляксандрам Валер’евічам. Падчас сустрэчы Аляксандр Валер’евіч правёў прафілактычную гутарку пра рызыкі і пагрозы, якія ўзнікаюць пры ўзнікненні задымленняў, пажараў, пры пранікненні старонніх асоб у жылыя памяшканні, асабліва пры знаходжанні ў іх непаўналетніх дзяцей і пажылых людзей, спосабах і метадах супрацьстаяння гэтым рызыкам і пагрозам, даў практычныя парады, зыходзячы з вопыту работы Лідскага аддзела, які аказвае прафесійныя паслугі па абслугоўванні ахоўна-пажарнай сігналізацыі як для юрыдычных асоб, так і для грамадзян, тым самым абараняе спакой і здароўе грамадзян.

 

1. Падчас правядзення мерапрыемства.
2. Падчас правядзення мерапрыемства.