Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці прыняў удзел у сумесным пасяджэнні Рэспубліканскага маладзёжнага савета і Савета ветэранаў прафсаюзнага руху Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў

25 верасня 2025 года старшыня прафсаюза Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці Вольга Драгун прыняла ўдзел у сумесным пасяджэнні Рэспубліканскага маладзёжнага савета і Савета ветэранаў прафсаюзнага руху Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў, якое праходзіла на базе ДУА «Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь».

Мерапрыемства сабрала найлепшых прадстаўнікоў розных пакаленняў прафсаюзнага руху. Акрамя абмену вопытам удзельнікі наведалі музей органаў пагранічнай службы, азнаёміліся з дзейнасцю інстытута розных напрамкаў, убачылі, як праходзіць падрыхтоўка нашых абаронцаў граніцы.

Інфарматыўнасць пасяджэння і экскурсіі раскрыла мноства магчымасцей для моладзі краіны, выступленні далі глыбокую матывацыю для прафсаюзнай і адукацыйнай дзейнасці.

Сустрэча з Радай ветэранаў прафсаюзнага руху насіла пазітыўны ідэалагічны характар, што так неабходна для маладога пакалення.

На здымках: Падчас мерапрыемства.