Работнікі БДАМЛМ занурыліся ў «Сны Ван Гога»

25 верасня 2025 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) наведалі новы выставачны праект «Сны Ван Гога» свайго партнёра – Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў – і галерэі «Фарба».

Выстава, падрыхтоўка якой заняла тры гады, спалучыла ў адной прасторы ўсё тое, што як і ў працах Ван Гога, выходзіць за звыклыя межы ўспрыняцця: тэматычныя працы звыш 60 беларускіх майстроў, мемы, творы поп-арта, шматлікія інсталяцыі (як, напрыклад, сабраны з каляровай паперы і шкла пазваночнік Фрыды Кало), нечаканыя аб’екты альфакторнага мастацтва, асобна створаная японская зона з гравюрамі, прадастаўленымі Пасольствам Японіі ў Рэспубліцы Беларусь (Японія і японскае мастацтва заўсёды натхнялі Ван Гога). Найбольш нечаканым сюрпрызам стаў прагляд імерсійнага фільма з жывымі акцёрамі, якія чыталі лісты і дзённікі Ван Гога, і дэманстрацыяй у некалькіх праекцыях прац мастака.

Дзякуючы поўнай магіі атмасферы выставы, работнікі БДАМЛМ не проста пабачылі, але занурыліся ў «Сны Ван Гога».

 

1. Афіша выставы «Сны Ван Гога»
2. Работнікі БДАМЛМ падчас наведвання выставы «Сны Ван Гога»
3. Работнікі БДАМЛМ на мерапрыемстве
4. Падчас прагляду імерсійнага фільма