Аб удзеле Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь у выставе «Хроніка камсамола: 1920 – 2025», прысвечанай 105-годдзю беларускага камсамола

24 верасня 2025 года ў Доме моладзі адбылося адкрыццё 46-га з’езда грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». У рамках маладзёжнага форуму увазе ўдзельнікаў была прадстаўлена выстава «Хроніка камсамола: 1920 – 2025», прысвечаная 105–годдзю беларускага камсамола.

Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь прадставіў на выставе ўнікальныя дакументы, прысвечаныя гісторыі зараджэння, станаўлення і развіцця камсамольскага руху ў нашай рэспубліцы: Зварот ЦК КСМБ да моладзі (1919 г.); Матэрыялы I з’езда КСМБ (1920 г.); Пратакол пасяджэння першага Пленуму ЦК ЛКСМБ 8–га склікання (1926 г.); Пратакол №1 пасяджэння Сакратарыята ЦК ЛКСМБ аб задачах камсамольскіх арганізацый Беларусі ў сувязі з ваеннай абстаноўкай ад 27-28 чэрвеня 1941 г.; Пратакол №301 Бюро ЦК КП (б) Беларусі аб прадстаўленні да ўрадавых узнагарод ордэнамі СССР работнікаў камсамольскіх арганізацый Беларускай ССР (1945 г.); Пастанова №351 ЦК КПБ і Савета Міністраў Беларускай ССР аб удзеле камсамольцаў і моладзі рэспублікі ва ўборцы ўраджаю ў раёнах асваення цалінных і абложных зямель (1956 г.), і іншыя.

БРСМ сёння – самае буйное маладзёжнае грамадскае аб’яднанне краіны, ад якога залежыць сучаснасць і будучыня Беларусi, гэта школа жыцця, дзе кожны знойдзе разуменне і падтрымку.

 

1. Выстава «Хроніка камсамола»
2. Частка экспазіцыі выставы
3. Наведвальнікі выставы