«Гісторыя густу: традыцыі і тэхналогіі мясакамбіната», дакументальная выстава ў Занальным дзяржархіве г.Маладзечна

Супрацоўнікі аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечне» падрыхтавалі дакументальную выставу, прысвечаную гісторыі развіцця і станаўлення Маладзечанскага мясакамбіната.

У выставу ўключаны дакументы з архіўнага фонду, якія найбольш поўна расказваюць гісторыю мясакамбіната: рашэнне Маладзечанскага гарадскога Савета дэпутатаў працоўных аб выдзяленні зямельнага ўчастка пад будаўніцтва мясакамбіната, пашпарт камбіната, становішча, зацвярджэнне на вытворчасці розных ДАСТаў, асвятленне мясакамбіната ў сродках масавай інфармацыі 1960-1990-х.

З гісторыі: у 1939 г. быў створаны Маладзечанскі мясаперапрацоўчы камбінат. У гады Вялікай Айчыннай вайны г.Маладзечна быў акупаванай нямецкай тэрыторыяй, завод спыніў сваю дзейнасць. Дзяржаўны Маладзечанскі мясакамбінат аднавіў сваю працу ў 1944 г. з колькасцю 22 чалавекі (18 з іх жанчыны).

З 1955 г. – магутны рывок наперад: пабудаваны новы будынак, артсвідра, склады, колькасць персаналу больш за 150 чалавек.

2009 год – у выніку пераходу права ўласнасці да ТАА «Вялес-Міт», комплекснай мадэрнізацыі і ўводу ў эксплуатацыю сучаснага абсталявання, прадпрыемства мае вытворчую магутнасць у аб’ёме: 900 тон каўбасных вырабаў і мясных дэлікатэсаў у месяц і 150 тон паўфабрыкатаў у месяц. 2017 год – уведзены ў эксплуатацыю Свінагадоўчы комплекс «Савлова» на 100 тыс. галоў свіней у год, тут вырошчваюць свініну выключна дацкай селекцыі. 2017 год – прадпрыемствам атрымана дазвол на адгрузку замарожанай ялавічыны ў КНР і ўтвораны там уласны Гандлёвы дом. Вясна 2019 года – уведзены ў эксплуатацыю Свінагадоўчы комплекс «Палачаны» на 100 тыс. галоў свіней у год. На прадпрыемстве сертыфікавана сістэма менеджменту бяспекі харчовых прадуктаў (HACCP), сістэма менеджменту якасці (ISO) і сістэма сертыфікацыі прадукцыі.

 

1. Дакументальная выстава
2. Рашэнне Маладзечанскага гарадскога Савета дэпутатаў працоўных аб выдзяленні зямельнага ўчастка пад будаўніцтва мясакамбіната ад 30 сакавіка 1946 г.ЗГА ў г.Маладзечна Ф.425 Оп.1 Д.14 Л.246
3. Выгляд ззаду асноўнага корпуса, 1951 г.ЗГА ў г.Маладзечна Ф.569 Оп.1 Д.31 Л.17
4-5. Знаёмства з выставай