У Дзяржархіве Віцебскай вобласці ў рамках Адзінага дня бяспекі праведзена лекцыя, прысвечаная правілам паводзін пры надзвычайных сітуацыях

25 верасня ў рэспубліцы праводзяцца мерапрыемствы, накіраваныя на навучанне насельніцтва дзеянням у розных надзвычайных сітуацыях, а таксама павышэнне ўзроўню інфармаванасці грамадзян у пытаннях бяспекі.

У Дзяржархіве Віцебскай вобласці працоўны дзень пачаўся з правядзення агульнага збору, на якім прачытаная лекцыя і паказаныя адукацыйныя фільмы, закліканыя нагадаць супрацоўнікам правілы паводзін пры пажары, парадак дзеянняў пры эвакуацыі з будынкаў, у тым ліку паводзін у натоўпе.

Таксама было падрабязна расказана аб парадку карыстання самавыратавальнікамі.

Усе гэтыя веды спатрэбяцца ў выпадку надыходу пазаштатнай сітуацыі і пазапрацоўным часам, на розных аб’ектах з масавым знаходжаннем людзей: кінатэатрах, гандлёвых цэнтрах, стадыёнах і г.д.

У мэтах прафілактыкі пажараў у дамах супрацоўнікаў азнаёмілі з правіламі добраўпарадкавання побыту, нагадалі правілы карыстання электраабсталяваннем. Прадэманстраваны розныя віды пажарных апавяшчальнікаў.

Лекцыю прачытаў ветэран службы МНС, а зараз супрацоўнік Дзяржархіва Віцебскай вобласці Юпатаў Антон Нікіфаравіч.

 

1-2. Лекцыю аб асновах бяспекі чытае ветэран службы МНС, а цяпер супрацоўнік Дзяржархіва Віцебскай вобласці Юпатаў Антон Нікіфаравіч.
3-4. У час прагляду навучальных фільмаў па асновах паводзін ва ўмовах НС супрацоўнікамі Дзяржархіва Віцебскай вобласці.