Малавядомыя дакументы па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны з фондаў Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Жлобіне

Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г.Жлобіне» у рамках рубрыкі «Малавядомыя дакументы па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны» прадстаўляе лічбавыя копіі архіўных дакументаў фонда «Калекцыя лічбавых копій на правах аўтэнтыкаў дакументаў Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі па ўстанаўленні і расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх хаўруснікаў і прычыненага імі ўрону»: акт устанаўлення фактаў зверстваў і злачынстваў, учыненых нямецка-фашысцкімі захопнікамі за перыяд часовай акупацыі Жлобінскага раёна з 15 жніўня 1941 года па 26 чэрвеня 1944 года.

Акт аб злачынствах — гэта важны гістарычны дакумент, пасведчанне для будучых пакаленняў. Адлюстроўвае факты сур’ёзных парушэнняў праў чалавека і злачынстваў, які садзейнічае правасуддзю, гістарычнай памяці і прадухіленню падобнага ў будучыні.

 

ЗГАЖЛ Ф.1105.Оп.1.Д.5.Л.1-8