Дзяржархівам Віцебскай вобласці арганізаваны мерапрыемствы, прысвечаныя Дню народнага адзінства ва ўстановах г.Віцебска
17 верасня, у Дзень народнага адзінства, Дзяржаўным архівам Віцебскай вобласці ва ўстановах горада Віцебска арганізаваны мерапрыемствы, прысвечаныя гістарычным асновам свята.
Мерапрыемствы былі арганізаваны ў Віцебскім абласным упраўленні Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь; у Дзяржаўнай установе «Віцебскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі»; у Віцебскім філіяле РУП «Белпошта».
Свята сімвалізуе адзінства беларускага народа і пераемнасць пакаленняў. Яно адлюстроўвае гістарычную справядлівасць у дачыненні да беларускага народа, які быў падзелены ў 1921 годзе па ўмовах Рыжскай дамовы. 17 верасня 1939 года было адноўлена тэрытарыяльнае адзінства краіны.
У суверэннай Беларусі Дзень народнага адзінства быў заснаваны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 чэрвеня 2021 г. №206.
У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Дню народнага адзінства, адбыўся кінапаказ фільма «Уз’яднанне» з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотадакументаў, які суправаджаўся выступленнем намесніка дырэктара Дзяржархіва Віцебскай вобласці Буевіч Таццяны Уладзіміраўны.
![]() |
| 1. У час мерапрыемства да Дня народнага адзінства ў Віцебскім абласным упраўленні Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь. |
![]() |
| 2. Мерапрыемства праходзіць у Віцебскім філіяле РУП «Белпошта». |
![]() |
| 3. Мерапрыемства арганізавана ў Дзяржаўнай установе «Віцебскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі». |


