Работнікі БДАМЛМ наведалі выставу ў ТЮГ да юбілею тэатра
![]() |
16 верасня 2025 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей –¬ БДАМЛМ) наведалі дакументальную выставу «Тэатр, дзе нараджаюцца мары», якая прадстаўлена ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным тэатры юнага гледача (далей – ТЮГ) і прысвечана адкрыццю 70-га юбілейнага сезона «Заслужанага калектыва Рэспублікі Беларусь «Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача».
БДАМЛМ прыняў удзел у стварэнні выставы і прадаставіў лічбавыя копіі афіш тэатра 1960-1970-х гг., якія размешчаны на тэматычнай экспазіцыі «Тэатральныя афішы скрозь час».
Акрамя таго, на выставе можна убачыць кнігі пра заснаванне і дзейнасць тэатра, фатаграфіі будынка, матэрыялы, звязаныя з архітэктарамі будынка ТЮГа, літаратурныя крыніцы знакавых пастановак розных гадоў, а таксама палажэнні, загады, рэпертуарныя планы і іншыя. Прадстаўленыя матэрыялы дазваляюць прасачыць гісторыю развіцця ТЮГа, убачыць, як фарміраваўся яго рэпертуар і творчы калектыў.
Сучасны ТЮГ працягвае традыцыі папярэднікаў, захоўваючы сваю індывідуальнасць і асаблівую атмасферу творчасці. Тэатр прапануе насычаны рэпертуар як для дзяцей, так і для дарослых. Творчае майстэрства акцёраў і цікавыя пастаноўкі зноў і зноў пацвярджаюць, што і цяперашні ТЮГ застаецца тэатрам асаблівага прызначэння.
БДАМЛМ віншуе ТЮГ з юбілейным сезонам і рэкамендуе ўсім наведаць выставу «Тэатр, дзе нараджаюцца мары». Гэта выдатная магчымасць дакрануцца да гісторыі беларускага тэатральнага мастацтва.
![]() |
| 1. Работнікі БДАМЛМ знаёмяцца з экспазіцыяй у ТЮГ |
![]() |
| 2. Тэматычная экспазіцыя «Тэатральныя афішы скрозь час» |
![]() |
| 3. Падчас наведвання выставы «Тэатр, дзе нараджаюцца мары» |
![]() |
| 4. Работнікі БДАМЛМ з начальнікам аддзела развіцця ТЮГ Н.У.Крыловай |




