Аб удзеле работніка Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь у аўтапрабегу, прысвечаным Дню народнага адзінства
15 верасня 2025 г. стартаваў аўтапрабег з Брэста ў Бярозу, прысвечаны Дню народнага адзінства. Аўтапрабег стаў часткай мерапрыемстваў з удзелам патрыятычных сіл Беларусі, прысвечаных Дню народнага адзінства, і пачаўся з мітынгу і ўскладання кветак да помніка «Вызваленне» на плошчы Свабоды ў Брэсце.
Галоўны інжынер Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, член першаснай арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» В.А.Баранаў прыняў удзел у аўтапрабегу, каб ушанаваць памяць загінуўшых герояў, успомніць трагічныя старонкі гісторыі і выказаць падзяку тым, хто аддаў сваё жыццё за свабоду і незалежнасць Радзімы.
![]() |
| 1. Удзельнікі аўтапрабегу, прысвечанага Дню народнага адзінства |
![]() |
| 2. Галоўны інжынер Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, член першаснай арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» В.А.Баранаў падчас аўтапрабегу |
![]() |
| 3. Мітынг на месцы, дзе быў канцэнтрацыйны лагер «Бяроза-Картузская» |


