Дзяржаўным архівам Віцебскай вобласці падрыхтавана віртуальная выстава дакументаў «Станаўленне савецкай улады ў Заходняй Беларусі: на старонках успамінаў», прымеркаваная да Дня народнага адзінства ў Рэспубліцы Беларусь
Экспазіцыя прадстаўлена матэрыяламі з калекцыі дакументаў з успамінамі ўдзельнікаў і сведкаў устанаўлення савецкай улады на тэрыторыях Заходняй Беларусі, якія ўвайшлі ў склад БССР у 1939 г., а таксама пратаколамі пасяджэнняў Віцебскага гаркама КП(б)Б аб падрыхтоўцы і правядзенні святкавання 17 верасня і тэкстамі артыкулаў пра ўз’яднанне беларускага народа ў адзінай дзяржаве, апублікаваных у газеце «Віцебскі рабочы» за 1947, 1949, 1950 і 1969 гг.
