Аб правядзенні ІI Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Партызанскі архіў», прысвечанай 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне

11 верасня 2025 г. у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (далей — НАРБ) адбылася ІI Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Партызанскі архіў», прысвечаная 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуліся дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінаў, начальнік аддзела рэалізацыі дзяржаўных праграм, забеспячэння захаванасці і ўліку архіўных дакументаў Упраўлення архівамі Свярдлоўскай вобласці В.А.Якубоўская, загадчык кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (далей — БДУ), д.г.н., прафесар С.М.Ходзін, дырэктар НАРБ А.К.Дземянюк.

На пленарным пасяджэнні прагучалі даклады прафесара Вышэйшай школы грамадскіх навук Санкт-Пецярбургскага політэхнічнага ўніверсітэта Пятра Вялікага, д.г.н., дацэнта А.Я.Краснажонавай («Жизнь на оккупированной территории в документах Ленинградского штаба партизанского движения»); дырэктара Дзяржаўнага архіва Свярдлоўскай вобласці А.А.Канстанцінавай («Отражение партизанского движения 1941—1945 гг. в фольклоре: по материалам собрания В.П.Бирюкова»); прарэктара па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце рабоце Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай, к.г.н., дацэнта А.І.Корсак («Документальные источники БШПД о потерях партизан в 1942—1944 гг».); кіраўніка аддзела ідэалагічнага забеспячэння ўпраўлення кадравай палітыкі і ідэалагічнага забеспячэння Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь М.М.Скамарошчанкі («Укрепление нормативной правовой базы в сфере защиты исторической памяти и противодействия попыткам фальсификации истории Великой Отечественной войны в Республике Беларусь в 2020—2025 гг».); выканаўчага дырэктара Фонду садзеяння актуальным гістарычным даследаванням «Историческая память» Н.У.Селюкінай («Партизанское движение в советской Литве в годы Великой Отечественной войны: проблемы сохранения исторической памяти»).

Загадчык аддзела публікацый НАРБ У.А.Калабаева прэзентавала выданні, падрыхтаваныя Нацыянальным архівам у 2024—2025 гг.

Удзельнікам канферэнцыі была прадэманстравана кінахроніка «История Великой Победы», падрыхтаваная Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.

Праца канферэнцыі была арганізавана ў дзвюх секцыях: «Гістарыяграфія і крыніцы па гісторыі партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны» i «Усенародная партызанская барацьба ў Беларусі і захаванне гістарычнай памяці аб ёй».

У канферэнцыі ўзялі ўдзел прадстаўнікі рэспубліканскіх (НАРБ, Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтваў), абласных (Дзяржаўны архіў Мінскай, Віцебскай, Магілёўскай абласцей), занальных (Занальны дзяржаўны архіў у г.Глыбокае) архіўных устаноў, устаноў вышэйшай адукацыі (БДУ, Беларускi дзяржаўны ўніверсітэт замежных моў, Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Еўфрасінні Полацкай, Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь), Інстытута гісторыі НАН Беларусі, Акадэміі ўпраўлення пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Віцебскага абласнога музея Героя Савецкага Саюза М.П.Шмырова.

Міжнародны складнік пляцоўкі — даследчыкі Вышэйшай школы грамадскіх навук Санкт-Пецярбургскага політэхнічнага ўніверсітэта Пятра Вялікага, Самарскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, Самарскага дзяржаўнага сацыяльна-педагагічнага ўніверсітэта, Інстытута геапалітычных і рэгіянальных даследаванняў Балтыйскага федэральнага ўніверсітэта імя Імануіла Канта, Дзяржаўнага архіва Свярдлоўскай вобласці, Дзяржаўнага архіва адміністратыўных органаў Свярдлоўскай вобласці, Цэнтральнага дзяржаўнага архіва Санкт-Пецярбурга, Дзяржаўнага архіва Рэспублікі Марый Эл, Фонду садзеяння актуальным гістарычным даследаванням «Историческая память», ліцэя №8 г.Сонечнагорска Маскоўскай вобласці, Казахска-Кыргызскага ўніверсітэта імя Аль-Фарабі. Усяго ў канферэнцыі прынялі ўдзел больш за 40 чалавек.

Па выніках канферэнцыі плануецца выданне зборніка артыкулаў.

Шчыра дзякуем усім удзельнікам і гасцям навуковага форуму!

 

1. Прывітальнае слова дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінава
2. Удзельнiкi пленарнага пасяджэння
3. Прывітальнае слова кіраўніка аддзела рэалізацыі дзяржаўных праграм, забеспячэння захаванасці і ўліку архіўных дакументаў Упраўлення архівамі Свярдлоўскай вобласці В.А.Якубоўскай
4. Прывітальнае слова загадчыка кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэта БДУ, д.г.н., прафесара С.М.Ходзіна
5. Прывітальнае слова дырэктара НАРБ А.К.Дземянюка
6. Падчас пленарнага пасяджэння
7. Пленарны даклад прарэктара па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце рабоце Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай, к.г.н., дацэнта А.І.Корсак
8. Выканаўчы дырэктар Фонду садзеяння актуальным гістарычным даследаванням «Историческая память» Н.У.Селюкіна ўручае падзякі Фонду
9. Госці і ўдзельнікі канферэнцыі
10. Зборнік артыкулаў «Партызанскі архіў. Выпуск 1»