Аб удзеле ў семінары-нарадзе
10 верасня 2025 г. работнікі ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі» прынялі ўдзел у семінары-нарадзе з маладзёжным актывам Міністэрства юстыцыі, органаў і арганізацый сістэмы Міністэрства юстыцыі.
Семінар-нарада прайшоў у фармаце дыялогавай пляцоўкі.
У пачатку семінара-нарады з прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуўся Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь Я.І.Каваленка. У сваім выступленні Я.І.Каваленка акцэнтаваў увагу на маладзёжнай палітыцы, у аснове якой – стварэнне ўсіх магчымасцей для самарэалізацыі моладзі.
Пасля выступлення Я.І.Каваленкі ўдзельнікам семінара-нарады была прадастаўлена магчымасць задаць актуальныя пытанні. Асаблівая цікавасць маладых работнікаў была накіравана на выкарыстанне ў рабоце нейрасетак, на магчымасці стажыроўкі ў іншыя дзяржаўныя органы і арганізацыі, а таксама на арганізацыю розных мерапрыемстваў, накіраваных на згуртаванне калектыву галіны.
Наступным дакладчыкам быў прадстаўнік Цэнтральнага камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» (далей – ГА «БРСМ») А.С.Лук’янаў. У сваім выступленні А.С.Лук’янаў адзначыў важнасць лічбавай бяспекі ў сучасным свеце. Акрамя таго, асаблівая ўвага была ўдзелена супрацоўніцтву паміж грамадскім аб’яднаннем «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» і Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь у галіне маладзёжнай палітыкі.
У другой частцы семінара-нарады адбылася ІІ справаздачна-выбарная канферэнцыя галіновага камітэта пярвічных арганізацый ГА «БРСМ» сістэмы юстыцыі Рэспублікі Беларусь, у рамках якой былі выбраны дэлегаты на 46 З’езд ГА «БРСМ».
Пасля справаздачна-выбарнай канферэнцыі перад удзельнікамі семінара-нарады выступіў дэпутат Мінскага гарадскога савета дэпутатаў, генеральны дырэктар дзяржаўнай установы «Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы» А.В.Шэстакоў. Асаблівую ўвагу маладых работнікаў А.В.Шэстакоў акцэнтаваў на важнасці асабістай ініцыятывы, адказным стаўленні да работы, і прымяненні нестандартнага падыходу ў вырашэнні надзённых праблем і задач. Таксама, А.В.Шэстакоў нагадаў моладзі аб яе асаблівай ролі ў захаванні нацыянальнай ідэнтычнасці, а таксама ў развіцці краіны і галіны ў прыватнасці.
У завяршэнні мерапрыемства ўдзельнікам семінара-нарады была прадастаўлена магчымасць узяць удзел у агляднай экскурсія па тэматычнай дакументальнай выставе, прымеркаванай да Дня народнага адзінства.
![]() |
| 1. Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь Я.І.Каваленка падчас выступу. |
![]() |
| 2. Прадстаўнік Цэнтральнага камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» (далей – ГА «БРСМ») А.С.Лук’янаў падчас выступу. |
![]() |
| 3. Дэпутат Мінскага гарадскога савета дэпутатаў, генеральны дырэктар дзяржаўнай установы «Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы» А.В.Шэстакоў у час выступлення. |
![]() |
| 4. Работнік дзяржаўнай установы «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь» дэманструе выставу. |



