Аб правядзенні экскурсіі для супрацоўнікаў тэлерадыёкампаніі Магілёў ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці»

19 жніўня 2025 г.установу «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» наведалі супрацоўнікі тэлерадыёкампаніі Магілёў.

У ходзе экскурсіі, супрацоўнікі даведаліся аб гісторыі стварэння архіва, асноўных напрамках яго дзейнасці.

У рамках дадзенага мерапрыемства супрацоўнікі наведалі музейны пакой па гісторыі партархіва і акунуліся ў атмасферу таго часу.Праведзена аглядная экскурсія ў сховішча архіва, падчас якой госці азнаёміліся са складам дакументаў і рэжымам іх захоўвання.

Па выніках экскурсіі супрацоўнікамі тэлерадыёкампаніі Магілёў будзе падрыхтавана радыёперадача цыкла «Паехалі».

 

1. Супрацоўнікі тэлерадыёкампаніі знаёмяцца з дакументальнымі выставамі
2-3. Супрацоўнікі тэлерадыёкампаніі ў музейным пакоі