Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы прадстаўляе дакумент аб аднясенні гарадскога пасёлка Васілевічы Рэчыцкага раёна да катэгорыі гарадоў раённага падпарадкавання

Першае летапіснае ўпамінанне Васілевіч адносіцца да 1466 года, хоць дадзены населены пункт афіцыйна вядзе сваю гісторыю з 1560 года. У 1926–1927 і ў 1938–1959 гадах вёска (з 1950 года – гарадскі пасёлак) Васілевічі з’яўлялася цэнтрам раёна. З 1959 года ўваходзіць у склад Рэчыцкага раёна.

12 мая 1971 года выйшла рашэнне №135 выканкама Рэчыцкага райсавета дэпутатаў працоўных аб хадайніцтве перад Саветам Міністраў БССР аб аднясенни населенага пункта Васілевічы да катэгорыі гарадоў раённага падпарадкавання (Ф. 348. Воп. 1. Спр. 171. Арк. 606). У якасці прычын такога рашэння прыводзіліся колькасць насельніцтва ў 6800 чалавек і наяўнасць у Васілевічах прамысловых прадпрыемстваў.

У выніку хадайніцтва было задаволена, і з 19 лістапада 1971 года па цяперашні час Васілевічы носяць статус горада.

 

1. ЗДАРэч. Ф. 348. Воп. 1. Спр. 171. Арк. 606
2. Горад Васілевічы сёння