У Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь прайшла школа маладых навукоўцаў краін СНД
20 жніўня 2025 г.у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (НАРБ) прайшлі заняткі Летняй школы маладых навукоўцаў краін СНД, прысвечаныя 80-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. У працы ўзялі ўдзел навукоўцы, выкладчыкі і студэнты з Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі і Узбекістана.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў форуму звярнуўся дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінаў. Ён падкрэсліў, што «сёння навукоўцы-гісторыкі і архівісты плячо ў плячо адстойваюць гістарычную праўду і памяць пра гераічныя і трагічныя падзеі нашай гісторыі». Алег Леанідавіч адзначыў цеснае ўзаемадзеянне навукоўцаў і архівістаў у забеспячэнні гуманітарнай бяспекі нашай рэспублікі, работу архіваў па выкарыстанні дакументаў для патрэб грамадства і дзяржавы.
Дырэктар НАРБ А.К.Дземянюк выказаў словы падзякі кіраўніцтву Інстытута гісторыі НАН Беларусі за плённае супрацоўніцтва, а таксама пажадаў усім удзельнікам мерапрыемства цікавых дакладаў і канструктыўных дыскусій.
Слухачам школы быў прадэманстраваны кінаролік «Мы памятаем, мы ганарымся…», падрыхтаваны архівістамі да 80-годдзя Перамогі з выкарыстаннем тэхналогіі штучнага інтэлекту. Ад архіўнай галіны Беларусі з навуковым дакладам «Фонды Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны як крыніца вывучэння генацыду беларускага народа» выступіў намеснік дырэктара НАРБ, к.г.н. С.В.Кулінок.
Пасля выступлення дакладчыкаў для ўдзельнікаў мерапрыемства была праведзена экскурсія ў архівасховішчы НАРБ.
Інфармацыю падрыхтаваў намеснік дырэктара НАРБ С.В.Кулінок.
![]() |
| 1. Ганаровыя госці летняй школы |
![]() |
| 2. Прывітальнае слова дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінава |
![]() |
| 3. А.Л.Воінаў прадстаўляе выданні НАРБ |
![]() |
| 4. Выступленне намесніка дырэктара НАРБ, к.г.н. С.В.Кулінка |
![]() |
| 5. Удзельнікі летняй школы |
![]() |
| 6. Экскурсія па архівасховішчы |





