Кіналекторый ва ўпраўленні прамыслова-геафізічных работ РУП «Вытворчае аб’яднанне «Беларуснафта»

21 жніўня 2025 года ва ўпраўленні прамыслова-геафізічных работ РУП «Вытворчае аб’яднанне «Беларуснафта» ў рамках Адзінага дня інфармавання быў праведзены кіналекторый, прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.

Работнікі Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Рэчыцы расказалі калектыву ўпраўлення аб змесце дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў на аснове матэрыялаў кінахронікі з яго фондаў. Затым адбыўся паказ фільма, у час якога рэчыцкія нафтавікі ўбачылі, як праходзілі ваенныя дзеянні савецкіх войскаў і як у пасляваенныя гады святкаваўся Дзень Перамогі ў нашай рэспубліцы.

 

1. Вядучы археограф ЗДАРэч С.А. Жарносенка расказвае работнікам УПГР РУП «ВА «Беларуснафта» аб фільме «Гісторыя Вялікай Перамогі»
2-4. У час паказа фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі»