Правядзенне семінара для галоўных бухгалтараў і работнікаў, адказных за архівы сельскагаспадарчых арганізацый Лідскага раёна
20.08.2025 дырэктар установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» С.Г.Свірко на базе ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Лідскага раённага выканаўчага камітэта правяла семінар для галоўных бухгалтараў і работнікаў, адказных за архівы сельскагаспадарчых арганізацый Лідскага раёна. Семінар быў прысвечаны пытанням прывядзення ў адпаведнасць патрабаванням нарматыўных прававых актаў Рэспублікі Беларусь па архіўнай справе і справаводству арганізацыі работы з дакументамі і стану архіваў сельскагаспадарчых арганізацый раёна. На семінары адбылося абмеркаванне комплексу мер па ліквідацыі запазычанасці па прыёме ў занальны дзяржархіў у г.Лідзе дакументаў пастаяннага захоўвання з мінулымі тэрмінамі часовага захоўвання. Пасля заканчэння семінара дырэктарам С.Г.Свірко і загадчыкам аддзела справаводства, фарміравання НАФ і выкарыстання дакументаў Г.Ю.Лаўрукевіч былі дадзены індывідуальныя кансультацыі.
![]() |
| 1. Дырэктар архіва падчас правядзення семінара |
![]() |
| 2. Спецыялісты сельскагаспадарчых арганізацый падчас семінара |
![]() |
| 3. Спецыялісты сельскагаспадарчых арганізацый падчас семінара |


