Рабочы візіт дырэктара Бюро па сувязях «НАТЫЎ» Офіса Прэм’ер-міністра Дзяржавы Ізраіль Алона Шохама ў Рэспубліку Беларусь
19 жніўня 2025 года адбылася сустрэча першага намесніка Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Н.М.Філіпавай з ізраільскай дэлегацыяй пад кіраўніцтвам дырэктара Бюро па сувязях «НАЦІВ» Офіса Прэм’ер-міністра Дзяржавы Ізраіль А.Шахама.
У складзе беларускай дэлегацыі ўдзел прыняў дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінаў.
Мэтай сустрэчы стала ўсталяванне прамога кантакту, а таксама актывізацыя супрацоўніцтва ў сферы захавання гістарычнай памяці.
На сустрэчы бакі адзначылі вынікі шматгадовага супрацоўніцтва па захаванні гістарычнай памяці і арганізаваную на сістэмнай аснове работу архіваў Рэспублікі Беларусь па папулярызацыі дакументаў, якія адлюстроўваюць памяць не толькі пра Халакост, але і пра жыццё яўрэйскага насельніцтва на тэрыторыі Беларусі.
Ізраільская дэлегацыя падкрэсліла зацікаўленасць у большым паглыбленні і інтэнсіфікацыі ўзаемадзеяння па пытаннях архіўнай справы, прапанаваўшы прапрацаваць канкрэтныя планы па двухбаковым супрацоўніцтве на бліжэйшую будучыню. Гэтая ініцыятыва была станоўча ўспрынята. Адзначана адкрытасць беларускага боку да ініцыятыў ізраільскіх партнёраў, накіраваных на захаванне гістарычнай памяці.
У рамках інфармацыйнага суправаджэння сустрэчы Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь сумесна з Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў прадставілі дакументальную выставу «Трагедыя і гераізм яўрэяў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны», а таксама банэрную выставу «Без тэрміна даўнасці. Беларусь»
![]() |
| Сустрэча першага намесніка Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь М.М. Філіпавай з ізраільскай дэлегацыяй |
![]() |
| Удзельнікі сустрэчы |
![]() |
| Прэзентацыя фундаментальнага зборніка дакументаў |


