Наведванне калектывам установы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» адкрытага акцыянернага таварыства «Магілёўліфтмаш»
Пры арганізацыйнай падтрымцы прафсаюзнага камітэта ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» супрацоўнікі з экскурсіяй наведалі ААТ«Магілёўліфтмаш». Архівісты змаглі ўбачыць працэс вытворчасці ліфтаў, пазнаёміцца з гісторыяй аднаго з найбуйнейшых у СНД вытворцаў ліфтавага абсталявання, а таксама наведалі выставачны цэнтр, дзе прадстаўлены ўзоры прадукцыі Холдынгу.
Мерапрыемства стала для архівістаў выдатнай магчымасцю сумясціць адпачынак з карысцю: наведаць прамысловае прадпрыемства і сваімі вачамі ўбачыць выраб прадукцыі.
![]() |
| 1. Супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» ў выставачнай зале ААТ «Магілёўліфтмаш» |
![]() |
![]() |
![]() |
| 2-4. Архівісты знаёмяцца з вытворчым працэсам |



