Запрашаем на XXIII Архіўныя чытанні «Архівы і іх роля ў грамадстве», прысвечаныя 65-годдзю Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва
Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва ветліва запрашае прыняць удзел у XXIII Архіўных чытаннях «Архівы і іх роля ў грамадстве», прысвечаных 65-годдзю архіва-музея. Яны адбудуцца 16 кастрычніка 2025 года.
• Асаблівасці камплектавання, захавання і выкарыстання нацыянальнай літаратурнай і мастацкай спадчыны ў архівах, музеях і бібліятэках.
• Сучасныя метады і падыходы да архіўнай справы.
• Супрацоўніцтва архіваў з установамі навукі, культуры і адукацыі.
• Архівы і сродкі масавай інфармацыі.
• Архіўныя дакументы і музейныя прадметы як даследчая крыніца.
• Мінулае, сучаснае і перспектывы развіцця архіўнай справы Беларусі.
• Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва: вопыт даўжынёю ў 65 гадоў.
• Асабістыя фонды і архіўныя дакументы дзеячоў літаратуры і мастацтва (юбіляры 2025 г.)
Дасылайце свае заяўкі да 8 кастрычніка 2025 года на электронны адрас: ipid@bdamlm.by.
