Правядзенне справаздачна-выбарнага сходу першаснай арганізацыі Грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» БДАМЛМ

13 жніўня 2025 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей — БДАМЛМ) адбыўся справаздачна-выбарны сход першаснай арганізацыі Грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» (далей — БРСМ) архіва-музея. У сходзе прынялі ўдзел Іван Аляксандравіч Лабовіч, Наталля Дзмітрыеўна Кручок, Любоў Аляксандраўна Рымарава, Дар’я Аляксандраўна Рэдзько і Маргарыта Сяргееўна Макаранка. У якасці ганаровага госця прысутнічаў дырэктар БДАМЛМ Алена Аляксандраўна Макаранка.

У ходзе правядзення справаздачна-выбарнага сходу была заслухана справаздача аб дзейнасці першаснай арганізацыі БРСМ архіва-музея за 2021-2025 гг. і намечаны планы па яе далейшаму развіццю. Ажыццёўлена абранне сакратара пярвічнай арганізацыі БРСМ архіва-музея і дэлегатаў на Х справаздачна-выбарную канферэнцыю Цэнтральнай раённай арганізацыі БРСМ г.Мінска.

Па выніках правядзення сходу дзейнасць першаснай арганізацыі БРСМ БДАМЛМ за 2021-2025 гг. была прызнана здавальняючай. На пасаду сакратара арганізацыі зноў абраны Іван Аляксандравіч Лабовіч. Ва ўрачыстай абстаноўцы ён падзякаваў членам першаснай арганізацыі за аказаны давер, паабяцаўшы апраўдаць яго і стаяць на абароне правоў і інтарэсаў моладзі БДАМЛМ.

Дэлегатамі на Х справаздачна-выбарную канферэнцыю былі абраныя Наталля Дзмітрыеўна Кручок і Любоў Аляксандраўна Рымарава.

 

1. Члены першаснай арганізацыі БРСМ БДАМЛМ на чале з дырэктарам архіва-музея А.А.Макаранка
2. Члены першаснай арганізацыі БРСМ БДАМЛМ падчас правядзення сходу
3. Члены першаснай арганізацыі БРСМ БДАМЛМ падчас галасавання