Павага да працы, гісторыі і сучасных дасягненняў: архівіст з Маладзечна прыняла ўдзел у праекце «Гадуем патрыётаў з «Белай Руссю»

Марыя Мячкоўская, архівіст Зональнага дзяржаўнага архіва ў г. Маладзечна, прыняла ўдзел у асветніцкай экскурсіі на прадпрыемства ЗАТ «Амкадор-Унікаб» — адно з вядучых машынабудаўнічых вытворчасцей раёна. Мерапрыемства прайшло ў рамках праекта «Гадуем патрыётаў з «Белай Руссю», накіраванага на патрыятычнае выхаванне моладзі і папулярызацыю дасягненняў айчынных прадпрыемстваў.

Арганізатарам выступіў райкам «Белай Русі», які ўжо не першы год рэалізуе ініцыятывы, што аб’ядноўваюць маладых спецыялістаў з розных сфер. Мэта праекта — фарміраванне ў моладзі павагі да працы, гісторыі і сучасных дасягненняў Беларусі.

Падчас экскурсіі ўдзельнікі пазнаёміліся з вытворчым працэсам, убачылі сучасныя тэхналогіі зборкі тэхнікі, пагутарылі з інжынерамі і супрацоўнікамі прадпрыемства.

Марыя Мечкоўская адзначыла значнасць падобных мерапрыемстваў: «Такія сустрэчы дапамагаюць моладзі ўсвядоміць каштоўнасць працы і пераемнасці. У мінулым годзе мы ў падобным фармаце дзяліліся досведам у архіве, сёння вучымся ў машынабудаўнікоў — гэта важны дыялог пакаленняў і прафесій».

Праект «Гадуем патрыётаў» працягвае пашыраць гарызонты: кожны крок накіраваны на ўмацаванне грамадзянскай адказнасці і прафесійнага росту моладзі.

На фатаграфіях: У час асветніцкай экскурсіі на прадпрыемства ЗАТ «Амкадор-Унікаб»