Аб выступленні намесніка начальніка Гродзенскага гарадскога аддзела МНС Семянюка Д.В. з лекцыяй на тэму «Праблема пажараў і гібелі людзей на іх» перад працоўным калектывам Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г.Гродна

13 жніўня 2025 года адбылося выступленне намесніка начальніка Гродзенскага гарадскога аддзела МНС Семянюка Д.В. з лекцыяй на тэму «Праблема пажараў і гібелі людзей на іх» перад працоўным калектывам Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г.Гродна.

Семянюк Д.В. расказаў супрацоўнікам архіва аб самых распаўсюджаных прычынах пажараў, нагадаў аб тым, якія меры трэба прымаць пры ўзнікненні пажару. Таксама лектар праінфармаваў слухачоў аб паводзінах адпачываючых на вадзе, а збіральнікаў грыбоў і ягад у лесе. На заканчэнне сустрэчы прадстаўнік МНС адказаў на пытанні, якія цікавілі слухачоў.

 

Калектыў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г.Гродна падчас лекцыі