Архіўная галіна адыгрывае важную ролю ў захаванні нацыянальнай памяці: Міністр юстыцыі Яўген Каваленка наведаў 21 ліпеня 2025 г. дзяржаўныя архіўныя ўстановы

21 ліпеня 2025 года Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь Яўген Каваленка наведаў Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі і Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы.

У НДАБ кіраўніку ведамства прадэманстравалі ўнікальныя дакументы, якія захоўваюцца ў фондах, расказалі пра гісторыю ўстановы і ключавыя напрамкі яе дзейнасці. Асаблівая ўвага была ўдзелена працы па захаванні гісторыка-дакументальнай спадчыны краіны. У Інстытуце дакументазнаўства і архіўнай справы Яўгена Каваленку азнаёмілі з асноўнымі тэматыкамі навукова-даследчых работ установы. Акрамя таго, Міністр агледзеў аб’ект капітальнага рамонту, праверыўшы ход будаўнічых работ і іх адпаведнасць зацверджаным планам.

У ходзе візіту, Міністрам было адзначана, што архіўная галіна адыгрывае важную ролю ў захаванні нацыянальнай памяці. Не менш значныя і навуковыя даследаванні ў сферы дакументазнаўства і архіўнай справы, якія павінны ісці ў нагу з часам.

 

1. Візіт Міністра юстыцыі Я.І.Каваленка ў НДАБ і БелНДІДАД
2. Міністра юстыцыі Я.І.Каваленка знаёмяць з унікальнымі дакументамі НГАБ
3. Міністру юстыцыі Я.І.Каваленка дакладваюць аб ходзе выканання мэтавых паказчыкаў Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі»
4. Міністру юстыцыі Я.І.Каваленка дакладваюць аб ходзе рамонтных работ у НГАБ
5. Міністр юстыцыі Я.І.Каваленка праводзіць нараду з дырэктарам Дэпартамента па архівах і справаводству А.Л.Воінавым, дырэктарам НІАБ М.М.Глушаковым, дырэктарам БелНДІДАД А.Я.Рыбаковым