18 ліпеня 2025 г. Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь Яўген Каваленка наведаў дзяржаўныя архіўныя ўстановы
18 ліпеня 2025 года Міністр юстыцыі Яўген Каваленка наведаў асобныя дзяржаўныя архіўныя ўстановы сталіцы і Мінскага рэгіёна.
У праграме паездкі Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў, Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва, а таксама Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі.
У ходзе візіту кіраўнік ведамства азнаёміўся з арганізацыяй работы архівістаў, а таксама вывучыў матэрыяльна-тэхнічны стан архіваў. Кіраўнікі ўстаноў далажылі Міністру аб ключавых напрамках дзейнасці і выкананні мэтавых паказчыкаў падпраграмы «Архівы Беларусі» ў рамках Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі на 2021-2025 гады».
Адмысловая ўвага была нададзена пытанням захавання і аблічбоўкі дакументальнай спадчыны, а таксама ўмовам захоўвання ўнікальных гістарычных матэрыялаў.
![]() |
| 1. Міністр юстыцыі Каваленка Я.І. у БДАКФФД |
![]() |
| 2. Міністр юстыцыі Каваленка Я.І. у БДАКФФД |
![]() |
| 3. Міністр юстыцыі Каваленка Я.І. у БДАКФФД |
![]() |
| 4. Міністр юстыцыі Каваленка Я.І. у БДАМЛМ |
![]() |
| 5. Міністр юстыцыі Каваленка Я.І. у БДАМЛМ |
![]() |
| 6. Міністр юстыцыі Каваленка Я.І. у БДАНТД |
![]() |
| 7. Міністр юстыцыі Каваленка Я.І. у БДАНТД |
![]() |
| 8. Міністр юстыцыі Каваленка Я.І. у БДАНТД |







