Аб наведванні ваенна-гістарычнага музея імя Героя Савецкага Саюза К.С.Заслонава супрацоўнікам установы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці»
У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 80-годдзю Вялікай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, загадчык аддзела ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» Таццяна Шэўчык наведала ваенна-гістарычны музей імя Героя Савецкага Саюза К.С.Заслонава, які размешчаны ў г.Орша.
Экспазіцыі музея ахопліваюць падзеі ўсяго перыяду Вялікай Айчыннай вайны на Аршаншчыне. Яны дазваляюць уявіць сілу патрыятызму, імкнення савецкіх людзей атрымаць перамогу над захопнікамі, акупантамі. Сярод драматычных момантаў – мяжа мірнага жыцця і першых гадзін уварвання ворага, захопу горада; устанаўленне акупацыйнага перыяду; Аршанскае гета, пакаранне смерцю аршанскіх падпольшчыкаў як сведчанне генацыду мірнага насельніцтва Беларусі, смяротнае раненне Канстанціна Сяргеевіча Заслонава.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
| 1-4. Таццяна Шэўчык каля экспазіцый музея |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
| 5-12. Экспазіцыі выставы |











