Візіт архівістаў г.Санкт-Пецярбурга ў Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь
14 ліпеня 2025 года ў рамках правядзення Дзён г.Санкт-Пецярбурга ў Мінску адбыўся візіт начальніка аддзела выкарыстання дакументаў, праектнай і арганізацыйнай работы Архіўнага камітэта Санкт-Пецярбурга Н.Г.Міраненкі і дырэктара Санкт-Пецярбургскай дзяржаўнай казённай установы «Лабараторыя забеспячэння захаванасці дакументаў дзяржаўных архіўных устаноў Санкт-Пецярбурга» В.М.Пейбо ў Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь.
Важным аспектам гэтага візіту з’яўлялася абмеркаванне актуальных пытанняў, якія стаяць перад архіўнымі ўстановамі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, у тым ліку цыфравізацыі, паляпшэнне доступу да архіўнай інфармацыі і ўкараненне сучасных тэхналогій у працу архіваў.
Намеснікам дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Я.Цвятковым быў прадстаўлены даклад аб асноўных напрамках работы архіваў Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе, уключаючы прыём дакументаў і спраў на пастаяннае захоўванне, стварэнне лічбавых копій дакументаў, выставачную і публікацыйную дзейнасць, прымяненне штучнага інтэлекту пры падрыхтоўцы відэасюжэтаў, і інш.
Наталля Генадзеўна Міраненка расказала аб сетцы архіўных устаноў г.Санкт-Пецярбурга і прадставіла прэзентацыю «Выставачная і выдавецкая дзейнасць архіўнай службы Санкт-Пецярбурга». Сярод знакавых праектаў, падрыхтаваных архівамі г.Санкт-Пецярбурга ў 2024-2025 гг., яна адзначыла выставы па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і блакады Ленiнграда, заканадаўчай улады г.Санкт-Пецярбурга, Стараладажскага Мікольскага мужчынскага манастыра і інш.
У дакладзе Вольгі Мікалаеўны Пейбо «Праца па забеспячэнні захаванасці архіўных дакументаў у СПБ ДКУ ЛЗЗДДАУ» былі адлюстраваны асноўныя напрамкі дзейнасці лабараторыі: абяспыльванне і сухая чыстка дакументаў, адбор мікрабіялагічнай пробы, вызначэнне кіслотнасці дакументаў, працэс рэстаўрацыі, пераплёт, мікрафільмаванне і сканаванне архіўных дакументаў.
Акрамя таго, падчас сустрэчы выступілі першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама В.В.Калін і загадчык аддзела справаводства і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду архіва Т.А.Шаўчэнка.
Для гасцей была арганізавана аглядная экскурсія па архіве, падчас якой іх азнаёмілі з гісторыяй архіва і асноўнымі напрамкамі яго дзейнасці, складам і асаблівасцямі захоўвання дакументаў, а таксама з работай чытальнай залы архіва. Асаблівую цікавасць выклікала наведванне архівасховішча фондаў асабістага паходжання, дзе захоўваюцца дакументы дзяржаўных, партыйных і грамадскіх дзеячаў, вучоных Беларусі. Акрамя таго, былі прадэманстраваны дакументы, якія адлюстроўваюць сувязі г.Санкт-Пецярбурга з Беларуссю, яе жыхарамі і гісторыяй.
Такім чынам, сустрэчы паміж архівістамі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі садзейнічаюць умацаванню прафесійных сувязей, развіццю архіўнай справы ў абедзвюх дзяржавах і захаванню дакументальнай спадчыны для найбольш поўнага разумення гістарычных працэсаў.
![]() |
| 1. Выступленне намесніка дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Я.Цвяткова |
![]() |
| 2. Выступленне начальніка аддзела выкарыстання дакументаў, праектнай і арганізацыйнай работы Архіўнага камітэта Санкт-Пецярбурга Н.Г.Міраненка |
![]() |
| 3. Выступленне дырэктара Санкт-Пецярбургскай дзяржаўнай казённай установы «Лабараторыя забеспячэння захаванасці дакументаў дзяржаўных архіўных устаноў Санкт-Пецярбурга» В.М.Пейбо |
![]() |
| 4. Выступленне першага намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама В.В.Каліна |
![]() |
| 5. Выступленне загадчыка аддзела справаводства і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду Т.А.Шаўчэнкі |
![]() |
| 6. Падчас правядзення мерапрыемства |
![]() |
| 7. Падчас правядзення мерапрыемства |
![]() |
| 8. Падчас наведвання чытальнай залы архіва |
![]() |
| 9. Падчас наведвання архівасховішча фондаў асабістага паходжання |
![]() |
| 10. Падчас наведвання архівасховішча фондаў асабістага паходжання |
![]() |
| 11. Агульнае фота ўдзельнікаў мерапрыемства |










