БДАМЛМ на свяце паэзіі ў Вязынцы
12 ліпеня 2025 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей БДАМЛМ) прынялі ўдзел у рэспубліканскім свяце паэзіі, песні і народных рамёстваў «З адною думкаю аб шчасці Беларусі…», арганізаваным Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы, Маладзечанскім райвыканкамам і Саюзам пісьменнікаў Беларусі ў Купалаўскім мемарыяльным запаведніку «Вязынка».
Вязынка – радзіма Янкі Купалы, першага народнага паэта Беларусі. Свята паэзіі ў мемарыяльным запаведніку мае традыцыйны характар і ладзіцца штогод. У гэтым годзе святочная праграма ўключала выступленні вядомых беларускіх пісьменнікаў і журналістаў, музычных калектываў, запрошаных Рэспубліканскім цэнтрам нацыянальных культур, фальклорных калектываў Маладзечанскага района, былі арганізаваны майстар-класы для прыхільнікаў народнай творчасці.
Работнікі БДАМЛМ прынялі ўдзел ва ўскладанні кветак да помніка народнага паэта і азнаёміліся з экспазіцыяй музея мемарыяльнага запаведніка. Яна ўключае выявы дакументаў, арыгіналы якіх захоўваюцца ў архіве-музее. Наведванне свята «З адною думкаю аб шчасці Беларусі…» накіравана на ўзмацненне традыцыйных сувязей БДАМЛМ з літаратурнымі музеямі Беларусі, а таксама ўзаемадзеянне з пісьменнікамі, фондадаўцамі БДАМЛМ.
![]() |
| 1. Работнікі БДАМЛМ каля помніка Я.Купалы ў Вязынцы |
![]() |
| 2. Свята «З адною думкаю аб шчасці Беларусі…» |
![]() |
| 3. Работнікі БДАМЛМ на свяце «З адною думкаю аб шчасці Беларусі…» |
![]() |
| 4. Выявы дакументаў музея мемарыяльнага запаведніка (злева), арыгіналы якіх захоўваюцца ў фондах БДАМЛМ |



