Наведванне Цэнтральнай лабараторыі калегамі з Санкт-Пецярбургу

У рамках Дзён Санкт-Пецярбурга ў Мінску, 14 ліпеня 2025 года ў другой палове дня дзяржаўную ўстанову «Цэнтральная лабараторыя забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь» наведалі Міроненка Наталля Генадзьеўна, начальнік аддзела выкарыстання дакументаў, праектнай і арганізацыйнай работы архіўнага камітэта Санкт-Пецярбурга і Пейбо Вольга Мікалаеўна, дырэктар Санкт Пецярбургскага дзяржаўнай казённай ўстановы «Лабараторыя забеспячэння захаванасці дакументаў дзяржаўных архіўных устаноў Санкт Пецярбурга». Суправаджаў гасцей намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Я.Цвяткоў.

У ходзе азнаямлення з матэрыяльнай базай і вопытам работы, якое праводзіў дырэктар лабараторыі У.Л.Клюйко, супрацоўнікі лабараторыі падзяліліся прафесійным вопытам у галіне забеспячэння захаванасці дакументаў на папяровых носьбітах.

Госці з вялікай цікавасцю азнаёміліся з усімі этапамі тэхналагічнага працэсу мікрабіялагічных даследаванняў, дэзінфекцыі, рэстаўрацыі, пераплёту, аблічбоўвання і мікрафільмавання архіўных дакументаў, задавалі шмат пытанняў спецыялістам аб ужывальных матэрыялах і бияцыдах.

Дыскусію выклікалі розныя прымяняемыя методыкі стварэння страхавога фонду унікальных і асабліва каштоўных архіўных дакументаў.

На ўчастку рэстаўрацыі і кансервацыі архіўных дакументаў госці былі ўражаныя аб’ёмам і якасцю выканваемых рэстаўрацыйных работ.
Асаблівую цікавасць выклікаў унікальны вопыт лабараторыі па выратаванні партызанскіх дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны, якія праляжалі ў зямлі больш за 80 гадоў і знойдзеных пошукавікамі ў лясным масіве Салігорскага раёна.

Падобныя мерапрыемствы спрыяюць плённаму абмену вопытам з калегамі і ўсталяванню новых прафесійных сувязяў.

 

1. Загадчык аддзела біялагічнага кантролю і пераплёту архіўных дакументаў А.М.Каханава (злева) знаёміць гасцей з працай ўчастка дэзінфекцыі
2. Абмен вопытам прымянення розных бияцыдаў для барацьбы з биоповреждениями дакументаў
3. Азнаямленне з матэрыяламі і абсталяваннем на ўчастку вокладкі архіўных дакументаў
4. Загадчык аддзела аблічбоўвання і мікрафільмавання архіўных дакументаў В.I.Кулак (справа) распавядае пра перавагі стварэння страхавога фонду з ужываннем СОМ-сістэмы
5. Быць рэстаўратарам-асаблівае пакліканне, галоўнае: якасныя матэрыялы, прафесіяналізм і адказнасць супрацоўнікаў (злева-направа Н.Г.Міроненка, О.М.Пейбо, А.Я.Цвяткоў, У.Л.Клюйко) абмяркоўваюць майстэрства рэстаўратараў і ўжываемыя рэстаўрацыйныя матэрыялы архівістам-рэстаўратарам А.Б.Станкевіч.