Выставачны праект «ПАМЯЦЬ ПАКАЛЕННЯЎ У ІМЯ БУДУЧЫНІ»
2 ліпеня 2025 г. на базе дзяржаўнай установы культуры «Глыбоцкі гісторыка-этнаграфічны музей» адбылося ўрачыстае адкрыццё выставачнага праекта «ПАМЯЦЬ ПАКАЛЕННЯЎ У ІМЯ БУДУЧЫНІ». Праект арганізаваны сумесна з дзяржаўнай установай «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь» і дзяржаўнай установай «Бягомльскі музей народнай славы».
З прывітальным словам да ўдзельнікаў цырымоніі адкрыцця звярнуўся начальнік аддзела ідэалагічнага забеспячэння ўпраўлення кадравай палітыкі і ідэалагічнага забеспячэння Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Скамарошчанка М.М.
На мерапрыемстве быў заслуханы відэазварот намесніка дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Кулінка С.В., які асвятліў асноўныя напрамкі супрацоўніцтва па падрыхтоўцы праекта і ролю Нацыянальнага архіва ва ўвекавечанні памяці аб Вялікай Айчыннай вайне.
Скамарошчанка В.В. прадставіла падрыхтаваныя Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь выставу «Выстаялі і перамаглі» і зборнікі дакументаў.
Выстава «Выстаялі і перамаглі» прысвечана вызваленню Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, экспазіцыя створана на аснове дакументаў НАРБ у супрацоўніцтве з БДАКФФД. Асаблівае месца ў выставе нададзена тэме партызанскага руху.
Магістральным напрамкам навукова-публікацыйную дзейнасці НАРБ з’яўляецца тэма Вялікай Айчыннай вайны. У выставачным праекце прадстаўлены зборнікі дакументаў, у якіх адлюстраваны наступныя тэмы:
– партызанскі рух («Партызанскі архіў», «Баграціён» і інш.);
– акупацыйны рэжым і палітыка генацыду («Без тэрміну даўнасці», «Котбус», «Корморан», «Халакост», «Архівы. Нічога, акрамя праўды» і інш.);
– спаленыя вёскі Беларусі і ўвекавечанне іх памяці («Забойцы Хатыні» і інш.).
Па выніках мерапрыемства ад імя старшыні Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта Шубскага А.М. за актыўны ўдзел у рэалізацыі выставачнага праекта «ПАМЯЦЬ ПАКАЛЕННЯЎ У ІМЯ БУДУЧЫНІ», важкі ўклад у папулярызацыю духоўнай і гістарычнай спадчыны краіны, патрыятычнае выхаванне насельніцтва, увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны Кулінку С.В. і Скамарошчанка В.В. уручаны падзячныя лісты.
Фота: Установа «Рэдакцыя раённай газеты «ВЕСНІК ГЛЫБОЧЧЫНЫ» Глыбоцкага раёна.
![]() |
| 1. Выступленне М.М.Скамарошчанкі |
![]() |
| 2. Выступленне В.В.Скамарошчанка |
![]() |
| 3. Глыбоцкі гісторыка-этнаграфічны музей супрацоўнікі і наведвальнікі |
![]() |
| 4. Глыбоцкі гісторыка-этнаграфічны музей супрацоўнікі і наведвальнікі |
![]() |
| 5. Глыбоцкі гісторыка-этнаграфічны музей супрацоўнікі і наведвальнікі |




