Аб наведванні супрацоўнікамі занальнага дзяржархіва г.Баранавічы перасоўнай выставы «Ішоў апошні год вайны»

8 ліпеня 2025 г. супрацоўнікі дзяржархіва наведалі перасоўную выставу «Ішоў апошні год вайны». Выстава падрыхтавана Баранавіцкім краязнаўчым музеем і прысвечана адной з самых значных старонак у гісторыі горада – яго вызваленню ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і ахоплівае падзеі з 8 ліпеня 1944 года да канца вайны. Экспазіцыя ўключае ў сябе сетку фатаграфій, дакументацыі, успамінаў відавочцаў тых падзей, а таксама вытрымкі з акта Баранавіцкай дзяржаўнай камісіі па ўліку шкоды, прычыненай нямецка-фашысцкімі захопнікамі г.Баранавічы.

На фота: Супрацоўнікі дзяржархіва падчас наведвання выставы