Горад над Віліяй: архівісты занальнага дзяржархіва ў г.Маладзечна падрыхтавалі віртуальную выставу, прысвечаную гісторыі горада Вілейкі

Супрацоўнікі Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Маладзечна падрыхтавалі віртуальную выставу, прысвечаную гісторыі і развіццю горада Вілейкі.

Горад, як і чалавек, мае сваё імя, сваю біяграфію, сваё аблічча. Ён нараджаецца, расце, дасягае росквіту… Вілейка – не выключэнне: гэты край мае адметную гісторыю, багатую культурную спадчыны.

Сёння датай заснавання горада лічыцца 1460 г., калі сустракаецца першая пісьмовая згадка Вілейкі. 14 траўня 1795 г.па ўказе імператрыцы Кацярыны II мястэчка Вілейка стала горадам – цэнтрам Вілейскага павета Мінскай губерні, з 1842 г.у складзе Віленскай.

2 лютага 1796 г.быў зацверджаны герб Вілейкі – павятовага горада Расійскай імперыі.

Да пачатку ХХ стагоддзя паступова склалася тая планіровачная структура горада, якая захавалася да нашых дзён. Клапатлівае добраўпарадкаванне вуліц і добрае азеляненне стварылі тут своеасаблівы камерны інтэр’ер невялікага ўтульнага гарадка.

У 1940 г.Вілейка стала цэнтрам Вілейскай вобласці, але практычна поўнае разбурэнне горада ў 1944 г.вымусіла перанесці цэнтр у Маладзечна, а сама Вілейка стала пакрысе аднаўляцца.

5 ліпеня 1946 г.быў утвораны Вілейскі раён (сёння ён уваходзіць у лік найбуйнейшых раёнаў Мінскай вобласці).

У горадзе працуюць 13 прадпрыемстваў, сярод якіх асабліва вылучаецца ААТ «Зеніт-БелОМА» – горадаўтваральнае прадпрыемства Вілейкі, якое падарыла свету знакамітыя фотаапараты «Зеніт».

Вілейшчына валодае дзіўнай па сваёй прыгажосці прыродай. Сапраўднай жамчужынай гэтага краю можа па праве лічыцца Вілейскае вадасховішча – найбуйнейшы штучны вадаём Рэспублікі Беларусь і частка Вілейска-Мінскай воднай сістэмы. Яго напоўнілі воды ракі Віліі, у гонар якой названы горад.

Выстава «Горад над Віліяй. З гісторыі Вілейкі»