Дзённікі Вялікай Айчыннай вайны на тэлеэкранах
Тэлеканал «Беларусь 3» сумесна з Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) прадставіў дакументальны праект «Старонкі ваенных дзённікаў», прымеркаваны да святкавання 80-годдзя Вялікай Перамогі. Ён складаецца з некалькіх серый, пабудаваных на аснове «Запісак партызана» Пятра Валкадаева, дзённікаў Мікалая Лобана і Антона Алешкі.
Пётр Валкадаеў, Мікалай Лобан і Антон Алешка – беларускія літаратары, удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны. Арыгіналы запісаў, якія яны рабілі ў гады змагання і мужнасці, захоўваюцца ў іх асабістых фондах архіва-музея. Унікальнасць прадстаўленых дзённікаў у тым, што яны адлюстроўваюць канкрэтныя падзеі, а таксама чалавечыя пачуцці і эмоцыі, якія дазваляюць адчуць унутраны свет тых, хто набліжаў Вялікую Перамогу, зразумець іх думкі і спадзяванні.
Дзённікі, што захоўваюцца ў асабістых фондах БДАМЛМ, раней выкарыстоўваліся ў навуковых і навукова-асветніцкіх публікацыях, а таксама падчас выстаў. Дзякуючы тэлепраекту шырокая грамадскасць Беларусі і іншых краін здолее пазнаёміцца з імі бліжэй.
![]() |
| 1. Застаўка тэлепраекта «Старонкі ваенных дзённікаў» (Белтелерадыёкампанія, 2025) |
![]() |
| 2. Антон Алешка, аўтар дзённіка ваенных гадоў |
![]() |
| 3. Дзённік Антона Алешкі |


