Правядзенне БДАМЛМ семінара па архіўнай справе і справаводству ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь

27 чэрвеня 2025 года вядучыя архівісты аддзела архіваў арганізацый і фарміравання НАФ Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Н.П.Прынько і В.І.Мазалеўская на чале з дырэктарам архіва-музея А.А.Макаранка правялі навучальны семінар для работнікаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, адказных за вядзенне справаводства і архіва.

У ходзе правядзення семінара былі разгледжаны пытанні аб змяненні заканадаўчых норм у сферы справаводства і архіўнай справы, аб парадку дзейнасці экспертнай камісіі арганізацыі, складанні наменклатуры спраў у арганізацыі, патрабаваннях па афармленні і фарміраванні спраў, падрыхтоўцы і іх перадачы на захоўванне ў архіў. Асаблівая ўвага была нададзена стварэнню вопісаў спраў пастаяннага і часовага захоўвання, парадку знішчэння дакументаў са скончанымі тэрмінамі захоўвання.

Правядзенне навучальных семінараў дае магчымасць актуалізаваць існуючыя веды работнікаў арганізацый — крыніц камплектавання дзяржаўных архіваў, палепшыць арганізацыю дакументаабароту, аптымізаваць працэс работы з архівам і забяспечыць доступ да неабходнай інфармацыі.

 

1. Удзельнікі навучальнага семінара для работнікаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь
2. Падчас выступу Н.П.Прынько
3. Падчас выступу А.А.Макаранка