Міжнародны круглы стол да 100-годдзя з дня нараджэння доктара гістарычных навук, прафесара Кіма Барысавіча Гельман-Вінаградава

26 чэрвеня 2025 г. на гістарычным факультэце БДУ адбыўся Міжнародны круглы стол «Вучоны – наватар, педагог, воін. Да 100-годдзя з дня нараджэння доктара гістарычных навук, прафесара Кіма Барысавіча Гельман-Вінаградава».

У рабоце круглага стала прынялі ўдзел прадстаўнікі гістарычнага факультэта БДУ, Гісторыка-архіўнага інстытута Расійскага дзяржаўнага гуманітарнага ўніверсітэта (у рэжыме відэаканферэнцсувязі), Усерасійскага навуковага даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы (у рэжыме відэаканферэнцсувязі). Архіўную службу Беларусі на круглым стале прадставілі дырэктар БелНДІДАС А.Я.Рыбакоў, работнікі інстытута С.Я.Купрыянаў, І.У.Лютарэвіч, А.А.Недашкоўская, дырэктар БДАМЛМ А.А.Макаранка.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў навуковага сходу звярнуліся дэкан гістарычнага факультэта БДУ доктар гіст. навук, прафесар А.Г.Каханоўскі, в.а. дырэктара Гісторыка-архіўнага інстытута, дэкан факультэта архівазнаўства і дакументазнаўства канд. гіст. навук, дацэнт Ф.Г.Тараторкін, загадчык кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэта БДУ доктар гіст. навук, прафесар С.М.Ходзін.

Выступленні ўдзельнікаў на круглым стале былі згрупаваны ў два тэматычныя блокі.

У рамках першага блока «Успамінаючы К.Б.Гельман-Вінаградава і яго працы» былі прадстаўлены даклады і выступленні, прысвечаныя аналізу навуковых поглядаў вучонага, а таксама яго дзелавым і асабістым якасцям. Даклады і выступленні прадставілі дацэнт кафедры аўтаматызаваных сістэм дакументацыйнага забеспячэння кіравання ГАІ РДГУ канд. гіст. навук дацэнт В.Ф.Янковая, заг. кафедры гісторыі і арганізацыі архіўнай справы ГАІ РДГУ доктар гіст. навук, прафесар Т.І.Хархордзіна, заг. кафедры аўтаматызаваных сістэм дакументацыйнага забеспячэння кіравання ГАІ РДГУ доктар гіст. навук, прафесар М.В.Ларын, дырэктар УНДІДАС канд. гіст. навук дацэнт П.А.Кюнг, навуковы супрацоўнік Навукова-адукацыйнага цэнтра «Гуманітарны архіў» РДГУ Ю.І.Навасельская, дацэнт кафедры гісторыі і арганізацыі архіўнай справы ГАІ РДГУ Н.І.Хіміна).

У рамках другога блока «Ідэі К.Б.Гельман-Вінаградава ў сучасным пераламленні» былі прадстаўлены даклады і выступленні, прысвечаныя актуальным праблемам дакументазнаўства, архівазнаўства, крыніцазнаўства скрозь прызму поглядаў навукоўца. Даклады і выступленні прадставілі прафесар кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэта БДУ канд. гіст. навук, дацэнт М.Ф.Шумейка, дырэктар БелНДІДАС канд. гіст. навук, дацэнт А.Я.Рыбакоў, намеснік генеральнага дырэктара па навукова-метадычнай рабоце «ООО ДИМИ-ЦЕНТР» доктар гіст. навук Ю.Ю.Юмашава, дацэнт Школы гістарычных навук факультэта гуманітарных навук НДУ «Вышэйшая школа эканомікі» канд. гіст. навук, дацэнт М.Ф.Румянцава, старшы выкладчык Расійскага ўніверсітэта транспарту А.В.Баброва, дацэнт кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэта БДУ канд. гіст. навук, дацэнт Т.Д.Гярновіч.

Падводзячы вынікі, удзельнікі круглага стала адзначылі значнасць праведзенага мерапрыемства і высока ацанілі ўзровень яго арганізацыі.

Прынята рашэнне падрыхтаваць і апублікаваць тэзісы дакладаў і выступленняў удзельнікаў асобным блокам у чарговым выпуску «Беларускага археаграфічнага штогодніка».

Кароткая біяграфічная даведка:

К.Б.Гельман-Вінаградаў нарадзіўся ў г.Гомелі. З 28 снежня 1942 г. удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне, узнагароджаны 12 баявымі медалямі, ордэнам Айчыннай вайны II ступені. Вайну скончыў у званні ст. лейтэнанта. У 1950 г. паступіў у Маскоўскі гісторыка-архіўны інстытут, пасля заканчэння якога (з адзнакай) працягнуў працаваць выкладчыкам у інстытуце. К.Б.Гельман-Вінаградаў добра вядомы ў колах гісторыкаў-архівістаў і дакументазнаўцаў як навуковец, які аддаў амаль паўстагоддзя жыцця даследаванням, і выдатны педагог, які навучыў не адно пакаленне студэнтаў і аспірантаў МДГАІ-РДГУ.

Абароненая ім у 1984 г. доктарская дысертацыя аб машыначытальных дакументах паслужыла свайго роду прадвеснікам фарміравання новага навуковага напрамку ў дакументазнаўстве – вывучэнне электронных дакументаў. Апошнія гады навуковец паспяхова працаваў ва УНДІДАС у якасці вядучага навуковага супрацоўніка аддзела дакументазнаўства і члена дысертацыйнага савета. Вывучаючы дакументы ў інфармацыйна-тэхналагічным ключы, навуковец выступіў з неардынарным прадстаўленнем аб іх змесце і прызначэнні, якое выклаў у артыкуле «Асаблівая місія дакументаў» (2007 год), якая дала назву зборніку яго навуковых прац, які выйшаў напярэдадні 85-годдзя навукоўца.

 

1. З прывітальным словам выступае дэкан гістарычнага факультэта БДУ доктар гіст. навук, прафесар А.Г.Каханоўскі
2. Удзельнікі круглага стала падчас выступленні расійскіх калег
3. Расійскія калегі прынялі ўдзел у працы круглага стала ў рэжыме відэаканферэнцсувязі