Аб удзеле супрацоўнікаў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Оршы» ва ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды святкавання Дня горада Орша

27 чэрвеня 2025 года на плошчы ля будынка Аршанскага райвыканкама адбылося ўрачыстае ўзняцце флага горада Оршы і ўскладанне кветак да Памятнага знака воінам-вызваліцелям. Удзел у мерапрыемстве прынялі дырэктар архіва Бярговіна Алеся і прафарганізатар Корбан Алеся.

У чэрвені 2025 года Орша адзначае свой 958-ы Дзень нараджэння і 80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

 

Дырэктар Дзяржархіва ў г. Оршы А.М.Бярговіна і прафарганізатар А.М.Корбан на ўрачыстым мерапрыемстве