Наведванне супрацоўнікамі ўстановы «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» перасоўнага музея «Цягнік Перамогі»
25 чэрвеня 2025 года супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» наведалі ўнікальны перасоўны музей «Цягнік Перамогі». Інтэрактыўная экспазіцыя прысвечана подзвігу савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У складзе экспазіцыі-10 тэматычных вагонаў, кожны з якіх ахоплівае пэўны перыяд Вялікай Айчыннай: ад перадваенных гадоў да Перамогі. Рэалістычныя скульптуры і інсталяцыі, мультымедыйнае суправаджэнне зрабілі незгладжальнае ўражанне на супрацоўнікаў архіва. Наведванне «Цягніка Перамогі» – гэта ўнікальнае падарожжа ў мінулае, якое дазваляе зразумець маштаб чалавечага подзвігу і важнасць памяці пра герояў, якія аддалі свае жыцці за свабоду і незалежнасць нашай Радзімы.
![]() |
| 1. Супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці перад наведваннем музея «Цягнік Перамогі» |
![]() |
![]() |
| 2-3. Супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці знаёмяцца з экспазіцыямі тэматычных вагонаў |


