Супрацоўнікамі Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці праведзены навучальны семінар
25 чэрвеня 2025 года ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці» прайшоў навучальны і практычны семінар з арганізацыямі крыніцамі камплектавання ўстановы.
У семінары прынялі ўдзел работнікі арганізацый г.Мінска і Мінскай вобласці: ЗАТ «Атлант», СААТ «Камунарка», РУП «Мінскэнерга», ІМПЗ Рэспублікі Беларусь па Цэнтральным раёне г.Мінска, упраўлення па адукацыі адміністрацыі Маскоўскага раёна г.Мінска, установы адукацыі «Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў», эканамічнага суда Мінскай вобласці і інш.
На семінары былі разгледжаны пытанні дакументацыйнага забеспячэння кіравання, забеспячэння захаванасці дакументаў з пастаянным тэрмінам захоўвання і па асабовым складзе, правядзення навукова-тэхнічнай апрацоўкі дакументаў, распрацоўкі наменклатур спраў, арганізацыі работы з электроннымі дакументамі.
У заключэнні ўдзельнікі семінара падзякавалі арганізатарам, адзначылі унікальнасць і практычную значнасць прадстаўленых матэрыялаў.
На фота: Супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці» пры правядзенні навучальнага і практычнага семінара з арганізацыямі крыніцамі камплектавання ўстановы.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |