Віншаванне ветэрана ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе»
26 чэрвеня 2025 г. установу «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» наведала ветэран архіва Войтас Людміла Аляксандраўна, якая працавала архівістам 1 кваліфікацыйнай катэгорыі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» 28 гадоў – з 9 сакавіка 1981 г. па 31 сакавіка 2009 г.Войтас Людміла Аляксандраўна за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм у галіне выкарыстання дакументаў архіўных фондаў занесена ў Кнігу пашаны ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе».
Супрацоўнікі архіва павіншавалі Людмілу Аляксандраўну з 75-годдзем, уручылі кветкі і памятны падарунак.
![]() |
1. Падчас віншавання. |
![]() |
2. Дырэктар архіва і Л.А.Войтас. |