Удзел БДАМЛМ у рэспубліканскай навуковай канферэнцыі, прысвечанай 125-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры К.Чорнага
24 чэрвеня 2025 года ў Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылася Рэспубліканская навуковая канферэнцыя «Кузьма Чорны: пра чалавека, жыццё, беларускае», прысвечаная 125-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры.
На адкрыцці канферэнцыі выступілі А.А.Каваленя, акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, доктар гістарычных навук, прафесар; А.І.Лакотка, дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, акадэмік НАН Беларусі, доктар гістарычных навук, доктар архітэктуры, прафесар; І.В.Саверчанка, дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі; А.М.Дудзік, дырэктар Выдавецкага дома «Беларуская навука» і інш.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнулася і дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) А.А.Макаранка. У сваім выступленні яна падзякавала арганізатарам канферэнцыі, закранула праблему малой зацікаўленасці студэнтаў і магістрантаў-філолагаў у працы з дакументамі архіва-музея, выказала надзею на пашырэнне супрацоўніцтва паміж БДАМЛМ і інстытутамі Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі.
Праблемнае поле канферэнцыі знайшло адлюстраванне ў рабоце такіх секцый як: «Творчая спадчына Кузьмы Чорнага ў літаратурным, філасофскім і сацыякультурным катэксце ХХ-ХХІ стст»., «Нацыянальная літаратурная класіка: сучасныя аспекты вывучэння», «Шматаспектнасць гуманітарных даследаванняў», «Сучасны літаратурны працэс: перспектывы развіцця» і «Тэксталагічныя даследаванні творчай спадчыны Кузьмы Чорнага: традыцыі і наватарства».
![]() |
1. Падчас выступлення А.А.Макаранка |
![]() |
2. Падчас выступлення І.В.Саверчанкі |