Дзяржархівам Віцебскай вобласці было праведзена мерапрыемства, прысвечанае гісторыі вызвалення Беларусі і г.Віцебска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
Напярэдадні 26 чэрвеня – Дня вызвалення г.Віцебска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Дзяржархівам Віцебскай вобласці было праведзена мерапрыемства, прысвечанае гісторыі вызвалення Беларусі і г.Віцебску ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў з паказам хроніка-дакументальных фільмаў «Аперацыя «Баграціён» і «Вызваленне Віцебска», падрыхтаваных БДАКФФД, для супрацоўнікаў Дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі дарослых «Віцебскі абласны інстытут развіцця адукацыі».
Мерапрыемства было арганізавана архівам па ініцыятыве пярвічнай арганізацыі РГА «Белая Русь» інстытута.
Сустрэча была напоўнена глыбокім сэнсам: важна берагчы мір і памятаць аб героях, якія аддалі за яго свае жыцці.
![]() |
1. Намеснік дырэктара Дзяржархіва Віцебскай вобласці Буевіч Таццяна праводзіць мерапрыемства для супрацоўнікаў Дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі дарослых «Віцебскі абласны інстытут развіцця адукацыі» з паказам хроніка-дакументальных фільмаў «Аперацыя «Баграцін»« і «Вызваленне Віцебска», падрыхтаваных БДАКФФД. |
![]() |
2. У зале падчас мерапрыемства для супрацоўнікаў Дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі дарослых «Віцебскі абласны інстытут развіцця адукацыі» з паказам хроніка-дакументальных фільмаў «Аперацыя «Баграціён»« і «Вызваленне Віцебска», падрыхтаваных БДАКФФД |