Правядзенне сумеснага сходу працоўных калектываў НГА Беларусі і БелНДІДАС, прысвечанага 84-й гадавіне пачатку Вялікай Айчыннай вайны і Адзінаму дню інфармавання на чэрвень 2025 года
20 чэрвеня 2025 г.у канферэнц-зале Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі праведзены сумесны сход працоўных калектываў НГА Беларусі і Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы, прысвечаны Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народу і Адзінаму дню інфармавання насельніцтва на чэрвень 2025 года.
У ходзе першай часткі сходу намеснік дырэктара БелНДІДАС па навуковай рабоце, кандыдат філасофскіх навук Сяргей Мішук распавёў пра наступленне гітлераўскай Германіі на СССР, баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі ў пачатковы перыяд вайны, мабілізацыю сіл і сродкаў нашага народа для барацьбы з ворагам. 22 чэрвеня 2025 г.у Рэспубліцы Беларусь будзе адзначацца 84-я гадавіна пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Работнікі НГА Беларусі і БелНДІДАС ушанавалі памяць усіх ахвяр Вялікай Айчыннай вайны хвілінай маўчання.
У ходзе другой часткі сходу разгледжана тэма «Беларусь – краіна магчымасцей. Маладзёжная палітыка на сучасным этапе» у рамках тэматыкі Адзіных дзён інфармавання на 2 квартал 2025 года. Удзельнікі абмеркавалі асноўныя каштоўнасныя арыенціры і прыярытэты моладзі, дзяржаўную падтрымку маладых сем’яў, значнасць грамадзянска-патрыятычнага выхавання, пераемнасці гераічнага мінулага Беларусі.
![]() |
1. Выступленне дырэктара НГА Беларусі Міхаіла Глушакова |
![]() |
2. Выступленне дырэктара БелНДІДАС Андрэя Рыбакова |
![]() |
3. Намеснік дырэктара БелНДІДАС Сяргей Мішук чытае лекцыю |
![]() |
4. Працоўныя калектывы НГА Беларусі і БелНДІДАС |
![]() |
5. Хвіліна маўчання |