Мітынг-рэквіем, прысвечаны Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, адбыўся ў Бабруйску

22 чэрвеня 2025 года ў 4.00 раніцы ля мемарыяльнага комплексу «Ахвярам Фашызму» адбыўся мітынг-рэквіем, прысвечаны Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнікі мітынгу-рэквіема дырэктар установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Бабруйску» Алена Заяц і дырэктар дзяржаўнай установы «Бабруйскі гарадскі архіў» Ірына Сілівон усклалі кветкі і ўшанавалі памяць загінуўшых герояў хвілінай маўчання.

 

1. Мемарыяльны комплекс «Ахвярам Фашызму»
2. Дырэктар установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Бабруйску» Алена Заяц, дырэктар дзяржаўнай установы «Бабруйскі гарадскі архіў» Ірына Сілівон
3-6. Удзельнікі мітынгу-рэквіема