Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» правяла навучальны семінар

19 чэрвеня 2025 года ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» прайшоў навучальны семінар з арганізацыямі крыніцамі камплектавання ўстановы.

У семінары прынялі ўдзел работнікі сельскагаспадарчых арганізацый Крычаўскага раёна: КСУП «Маляцічы – АГРА», КСУП «Добрасць», СВК «Калгас ім. Суворава» і УКВП «Камунальнік».

На семінары былі разгледжаны пытанні, якія датычацца парадку правядзення экспертызы каштоўнасці дакументаў, складанні акта аб выдзяленні да знішчэння дакументаў, якія не падлягаюць захоўванню, а таксама арганізацыя работы з дакументамі ў працэсе справаводчага года і пасля іх завяршэння, забеспячэнні захаванасці дакументаў з пастаянным тэрмінам захоўвання і па асабовым складзе, распрацоўка ЛПА, наменклатуры спраў, арганізацыя працы з электроннымі дакументамі.

Акрамя таго, удзельнікам семінара была аказана метадычная дапамога па пытаннях дакументацыйнага забеспячэння ўпраўлення арганізацый.

У заключэнні ўдзельнікі семінара падзякавалі арганізатарам, адзначылі унікальнасць і практычную значнасць прадстаўленых матэрыялаў.

На фота: Супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» пры правядзенні навучальнага семінара з арганізацыямі крыніцамі камплектавання ўстановы.